БЕЛ Ł РУС

Домрачава — 3-я на этапе Кубка свету па біятлоне

3.12.2010 / 21:13

На этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе Дар’я Домрачава заняла 3-е месца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км

На двух агнявых рубяжах беларуска толькі адзін раз спудлавала і саступіла пераможцы фінцы Кайсе Макарайнен (0–0) 47,1 секунды.

Надзея Скардзіна заняла 21-е месца (2.00,1 — 0–0), Людміла Калінчык — 29-е (2.13,9 — 0–1), Надзея Пісарава — 41-е (2.35,9 — 0 -1), Ала Толкач — 65-е (3.40,2 — 01/01).

Усяго стартавала 94 удзельніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула