БЕЛ Ł РУС

Аварыя ў Мінску: У сутыкненні маршруткі і легкавіка пацярпелі шэсць чалавек

9.09.2010 / 20:40

Па версіі ДАІ, Alfa Romeo рухалася па Карастаянавай (з боку вуліцы Някрасава), кіроўца хацеў павярнуць налева на вуліцу Арлоўскую, але завяршыць манеўр яму не ўдалося. У гэты момант па Арлоўскай рухалася таксі. Траекторыі двух машын сышліся ў адной кропцы. Са словаў відавочцаў, кіроўца маршруткі рухаўся на забараняльны сігнал святлафора. У выніку сутыкнення маршрутка перакулілася і загарадзіла праезд па Арлоўскай у абодва бакі. У аварыі пацярпелі шэсць чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула