БЕЛ Ł РУС

Выйшаў другі нумар часопіса «Верасень»

11.08.2010 / 16:26

Увазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў.

Выйшаў з друку другі нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень».

Фота danilchyk.livejournal.com

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка.

У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч.

Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пісьменніцы Тані Малярчук, артыкулы Наталлі Пыско, Міхася Скоблы, Вітаўта Мартыненкі і інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула