БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці турыстычны аўтобус сутыкнуўся з трактарам

4.08.2010 / 10:12

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Пацярпелі 16 чалавек. Чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане.

16 чалавек атрымалі траўмы ў выніку сутыкнення турыстычнага аўтобуса з трактарам у Магілёўскай вобласці.

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, аварыя адбылася 3 жніўня прыкладна ў 16.15 у Горацкім раёне на аўтадарозе Княжыцы — Горкі — Леніна. Трактар з прычэпам, які перавозіў лесаматэрыялы, выехаў на сустрэчную паласу пасля таго, як у яго лопнула левае пярэдняе кола, і ён сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам «Крым — Горкі». У выніку траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 12 пасажыраў і два кіроўцы аўтобуса, а таксама трактарыст і яго пасажыр.

Частка пацярпелых шпіталізаваная.

Чацвёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане: абодва кіроўцы аўтобуса, пасажыр трактара і адна з турыстак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула