БЕЛ Ł РУС

Сяргей Гурэнка ўзначаліў жодзінскае «Тарпеда»

26.07.2010 / 14:34

Nashaniva.com

Новым галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда» стаў Сяргей Гурэнка, які змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Бразевіча, паведамляе Прессбол.

У чэмпіянаце Беларусі «Тарпеда» пасля 19 тураў займае перадапошняе, 11-е месца, з 13 баламі. «Тарпеда», праўда, мае на гульню меней, чым «Нёман», які ідзе 10-м (15 балаў).

31 ліпеня «Тарпеда» згуляе ў Жодзіне з «Віцебскам».

З 21 жніўня 2009 года па 12 мая 2010 года Гурэнка ўзначальваў мінскае «Дынама», але падаў у адстаўку пасля 9-га туру сёлетняга чэмпіянату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула