БЕЛ Ł РУС

У Мінску ратавальнікі будуць несці дзяжурства на спецыяльна абсталяваных матацыклах

20.07.2010 / 16:29

Як паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў на прэс-канферэнцыі 20 ліпеня, для гэтых мэтаў пераабсталяваныя тры матацыклы, кожны — у адпаведнасці з асобнай спецыялізацыяй. Першы матацыкл абсталяваны для лакалізацыі пажараў, другі — спецтэхнікай для ратавання людзей падчас ДТЗ, трэці — медыцынскім абсталяваннем.

«Дзяжурства ратавальнікаў на матацыклах асабліва эфектыўнае ў гарадскіх умовах: яны манеўраныя, дарожныя заторы не стануць для іх перашкодай», — заўважыў Барыеў.

Паводле слоў міністра, Беларусь адной з першых пачала займацца пераабсталяваннем матацыклаў для выканання ратавальных задач. З улікам атрыманага вопыту выкарыстаць матацыклы ў перспектыве плануецца і ў іншых буйных гарадах краіны.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула