У Мінску ўжо паставілі першую ёлку
Ёлка размешчана на вуліцы Барамзіной у Сокале. Гэта мікрараён Мінска, хоць і аддаленым ад МКАД на 20 кіламетраў, піша Onliner.by.
«У мікрараёне Сокал ужо паставілі ёлку. У нас амаль усе святы адзначаюць загадзя. 9 Мая на дзень-два раней, 8 Сакавіка таксама і гэтак далей», — паведаміў Сяргей.
І сапраўды, ялінка, упрыгожаная сняжынкамі і шарыкамі далікатных адценняў, ужо гатовая да святаў, хіба што верхавіны не хапае.