У Мінску пасля пяці месяцаў працы закрываецца піцэрыя Foca
Уладальнікі абвясцілі пра рашэнне прадаць бізнэс, піша Office Life. 15 лістапада — апошні дзень працы ўстановы.
Фота: instagram.com / foca_minsk
Піцэрыя Foca адкрылася ў чэрвені 2026 года на месцы былога фудкорта «Гастрадвор». Яна вылучалася мінімалістычным інтэр’ерам і параўнальна невысокімі цэнамі.
Пра закрыццё ўладальнікі паведамілі ў інстаграме праекта. Пасля продажу на гэтым месцы мае з’явіцца новая ўстанова.
«Падобная хуткая ратацыя — тыповая з'ява для мінскага грамадскага харчавання. Калі новая кропка не фарміруе стабільны трафік і не выходзіць на планавую выручку ў першыя месяцы, уласнікі нярэдка аддаюць перавагу аператыўна прадаць бізнэс або змяніць канцэпцыю, каб не нарошчваць страты», — піша выданне.