БЕЛ Ł РУС

Жыхар Брэста аддаў махлярам амаль мільён рублёў

14.11.2026 / 14:09

Nashaniva.com

66‑гадовы жыхар Брэста амаль год знаходзіўся пад уплывам махляроў.

Фота: Lookby.Media

Прычым падман раскрыўся толькі пасля таго, як мужчына сам звярнуўся ў Нацыянальны банк з просьбай вярнуць грошы.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, зламыснікі на працягу года аказвалі на берасцейца псіхалагічны ціск. Яны пагражалі яму крымінальнай справай і ператрусамі.

Пад іх уплывам мужчына пераводзіў грошы на названыя рахункі, а таксама некалькі разоў перадаваў наяўныя кур'ерам.

Агулам ён страціў больш за 960 тысяч рублёў.

Увесь гэты час мужчына, мяркуючы з яго пазнейшага звароту, разлічваў вярнуць грошы пасля так званага дэкларавання. З такой просьбай ён і звярнуўся ў Нацбанк. Тады падман і раскрыўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула