У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»
На падрыхтоўку Калінкавічаў да абласных «Дажынак» накіравалі каля 90 мільёнаў рублёў, піша «Флагшток».
На відэа — скрыжаванне вуліц Савецкай і Князева 13 лістапада 2026 года.
Вуліцу Савецкую рэканструявалі да абласных «Дажынак-2026»: праезную частку пашырылі да чатырох палос, замянілі асфальтавае пакрыццё і добраўпарадкавалі тратуары.
Паводле афіцыйных паведамленняў, праект таксама прадугледжваў будаўніцтва ліўневай каналізацыі. Аднак пасля восеньскага дажджу скрыжаванне аказалася затопленым.