БЕЛ Ł РУС

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка

6.11.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Канфіскавана 140 тысяч цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

4 лістапада ў Даўгаўпілсе (Дзвінску) супрацоўнікі Латгальскага рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнай паліцыі Латвіі затрымалі двух грамадзян Беларусі: машыніста цягніка і яго памочніка. Пра гэта паведамляе латвійская паліцыя.

Паводле звестак паліцыі, мужчыны выкідвалі з цягніка на хаду пакункі з нелегальнымі цыгарэтамі. Цягнік прыбыў у Даўгаўпілс з Беларусі.

Усяго праваахоўнікі знайшлі 140 000 цыгарэт NZ Gold з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.

Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 190 Крымінальнага закона Латвіі — кантрабанда арганізаванай групай або ў буйным памеры. Санкцыя прадугледжвае да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці або без яе, а таксама магчымы прабацыйны нагляд да трох гадоў і забарону займацца пэўнай дзейнасцю або займаць пэўныя пасады да пяці гадоў.

6 лістапада паліцыя мае звярнуцца ў суд з хадайніцтвам аб арышце абодвух затрыманых. Следства працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула