БЕЛ Ł РУС

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі

6.11.2026 / 13:04

Nashaniva.com

Народны артыст Беларусі, кіраўнік ансамбля Анатоль Ярмоленка стаў саўладальнікам рэкламнай кампаніі «Трыа Медыя», піша «Бюро».

Наталля Ярмоленка (Садоўская) (крайняя злева), Анатоль Ярмоленка — малодшы (другі злева), Максім Галкін, Анатоль Ярмоленка — старэйшы (другі справа). Фота: інстаграм Наталлі Ярмоленка

Яго бізнэс-партнёр — Сяргей Цяцерын, блізкі сябар і адзін з кашалькоў Аляксандра Лукашэнкі.

Анатолю Ярмоленку належыць 40,1% «Трыа Медыя», Сяргею Цяцерыну — 40%. Яшчэ 19,9% знаходзяцца ў зарэгістраванай на Кіпры кампаніі Abrima Enterprises LTD.

Ярмоленка ўвайшоў у склад удзельнікаў кампаніі 10 лістапада 2022 года. У гэты ж дзень са спіса ўласнікаў выбыла ягоная дачка Вольга Мінец, якая валодала доляй у кампаніі з мая 2015 года.

Кампанія «Трыа Медыя» зарэгістраваная ў кастрычніку 2013 года. Яна з’яўляецца праваўладальніцай тэлеканала «ТНТ International» і эксклюзіўным прадаўцом рэкламы на тэлеканалах «ТНТ International», «ТВ-3 Беларусь» і «БелМузТВ».

 Выручка кампаніі ў 2025 годзе склала 8,9 мільёна беларускіх рублёў, што на 11% больш, чым за папярэдні год. Чысты прыбытак дасягнуў 1,6 мільёна рублёў супраць 1,5 мільёна ў 2024 годзе.

Раней «Бюро» ў расследаванні «Беларускія ягадкі» расказвала пра іншую кампанію, звязаную з сям’ёй Ярмоленкі, — «Сябры Івэнт». Адной з саўладальніц з’яўляецца Наталля Ярмоленка (у дзявоцтве Садоўская), жонка ўнука Анатоля Ярмоленкі. Кампанія займаецца арганізацыяй выступаў беларускіх стэндап-комікаў на мінскай пляцоўцы Stand Up Comedy Hall.

У 2025 годзе выручка «Сябры Івэнт» склала 9,7 мільёна беларускіх рублёў, а чысты прыбытак — 1,04 мільёна рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула