БЕЛ Ł РУС

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком

4.11.2026 / 12:46

Nashaniva.com

Ён адмовіў у «Боінга» ў небе над расійскай сталіцай.

Самалёт авіякампаніі «Победа», які выконваў рэйс Мінск — Масква, прызямліўся з выключаным рухавіком. Ён адмовіў у «Боінга» ў небе над расійскай сталіцай, паведамляе тэлеграм-канал Shot.

Незадоўга да заходу на пасадку, на вышыні каля 1,5 кіламетра, у аднаго з рухавікоў Boeing 737‑800 рэзка ўпалі абароты, а пазней ён самаадвольна выключыўся.

Сігналізацыя адразу папярэдзіла пілотаў пра няспраўнасць. Яны падалі сігнал тэрміновасці Pan-Pan-Pan, пасля чаго працягнулі заход на пасадку. Праз некалькі хвілін самалёт паспяхова прызямліўся ў аэрапорце «Унукава». Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Shot не ўдакладніў, пра які канкрэтна рэйс з Мінска ў Маскву ідзе гаворка і калі гэта было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула