БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

4.11.2026 / 10:48

Nashaniva.com

Лісты можна не падпісваць.

У гарадах Віцебскай вобласці з’явіліся адмысловыя скрыні для паведамленняў пра карупцыю сярод чыноўнікаў. Усе лісты з іх будуць адпраўляць у Віцебскі аблвыканкам, піша канал «Витебск, я гуляю!».

У Талачыне такую скрыню паставілі каля будынка райвыканкама. Паведамленні можна пакідаць ананімна. Забіраць іх будуць супрацоўнікі «Белпошты», а разглядаць — абласныя чыноўнікі.

Такі ж парадак прадугледжаны для скрыняў прынамсі ў Сянне і Гарадку.

Падобная скрыня з’явілася і ў Лёзне, але там прапануюць дзяліцца ідэямі: дзе паставіць ліхтар, як палепшыць двары ці працу аўтобусаў. Гэтыя лісты таксама можна не падпісваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула