Трамп: Украіна і Расія гатовыя «дамовіцца» пра спыненне вайны
Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, ён аптымістычна ацэньвае прасоўванне мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой.
Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Прэзідэнт ЗША выказаў аптымізм наконт перамоваў паміж Украінай і Расіяй і заявіў, што абодва бакі нібыта гатовыя да дамоўленасцяў аб спыненні вайны. Пра гэта Трамп сказаў у інтэрв'ю газеце Financial Times.
Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, ён аптымістычна ацэньвае прасоўванне мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой.
«Думаю, абодва бакі ўжо гатовыя сказаць: «Давайце дамовімся»», — заявіў Трамп.
Падчас інтэрв'ю ён таксама параўнаў вайну Расіі супраць Украіны з іншымі ўзброенымі канфліктамі і адзначыў, што не лічыць, што ЗША знаходзяцца ў стане вайны з Іранам, як гэта было ў выпадку з Украінай або падчас Першай і Другой сусветных войнаў.