БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА

3.11.2026 / 23:12

Nashaniva.com

Незвычайнае ДТЗ адбылося ўвечары 3 лістапада на вуліцы Арлоўскай каля дома № 86/1.

На відэа бачна, што проста пасярод праезнай часткі спыніўся аўтамабіль Volkswagen, гаспадар якога, паставіўшы машыну на аварыйку, спрабуе выправіць няспраўнасць.

У той час, як кіроўца завіхаўся каля машыны спераду, ззаду ў яе на хуткасці ўляцеў іншы Volkswagen, які чамусьці не палічыў патрэбным аб'язджаць перашкоду па іншай паласе. Кіроўца няспраўнага аўтамабіля быў збіты сваёй жа машынай. Ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула