У Любанскім раёне рабочы не мог спусціцца з 37‑метровай вышыні
У Любанскім раёне ратавальнікі спусцілі мужчыну з вышыні 37 метраў на тэрыторыі прамысловай пляцоўкі аднаго з прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Паведамленне пра неабходнасць дапамогі паступіла ад работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі.
Супрацоўнікі МНС з выкарыстаннем альпінісцкага рыштунку і жорсткіх насілак спусцілі мужчыну ўніз і перадалі медыкам.
Пацярпелага шпіталізавалі. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.