Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым
Віталя Трыгубава пахавалі 30 кастрычніка на Нацыянальных вайсковых мемарыяльных могілках. На развітанне прыйшлі ягоныя блізкія і баявыя пабрацімы.
Паводле Беларускага добраахвотніцкага корпуса, колькасць прысутных давялося абмежаваць з меркаванняў бяспекі. Інакш, адзначылі ў корпусе, людзей было б на некалькі соцень больш.
Віталю было 34 гады. Колішні маладафронтавец, ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія пайшлі абараняць Украіну ў лютым 2022 года. Паводле Беларускага добраахвотніцкага корпуса, у сваім апошнім баі ён прыкрыў сабой байцоў батальёна Hatred.