20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-2026
Каб датэрмінова заваяваць тытул, яму дастаткова было фінішаваць у Мексіцы дзявятым або вышэй. Кімі фінішаваў учора трэцім.
Фота: Clive Rose/Getty Images
20‑гадовы італьянскі пілот «Мерсэдэса» Андрэа Кімі Антанэлі пасля трэцяга месца на Гран-пры Мексікі датэрмінова гарантаваў сабе тытул чэмпіёна Формулы-1 па выніках сезона-2026.
Перамогу ў гонцы атрымаў пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен. Другім фінішаваў сяміразовы чэмпіён свету, гоншчык «Ферары» Льюіс Хэмілтан.
Перад Гран-пры Мексікі Антанэлі лідзіраваў у асабістым заліку, апярэджваючы свайго напарніка па камандзе, брытанскага гоншчыка Джорджа Расэла, на 123 балы. Каб датэрмінова заваяваць тытул, яму дастаткова было фінішаваць у Мексіцы дзевятым або вышэй, нават калі б Расэл перамог у гонцы.
Антанэлі дэбютаваў у Формуле-1 у сезоне-2025 у складзе «Мерсэдэса». У сваім першым сезоне італьянскі гоншчык набраў 150 балаў і заняў сёмае месца ў асабістым заліку.
Пілот «Мерсэдэса» Андрэа Кімі Антанэлі паўтарыў рэкорд Жака Вільнёва і Льюіса Хэмілтана, стаўшы чэмпіёнам Формулы-1 ужо ў другім сезоне ўдзелу ў чэмпіянаце свету. Дэні Халму і Эмерсану Фітыпальдзі для гэтага спатрэбілася тры сезоны.
Андрэа Кімі стаў самым маладым пераможцам «Формулы-1» у гісторыі. Яму 20 гадоў, Фетэль і Хэмілтан першы раз станавіліся чэмпіёнамі ў 23 гады, Ферстапэн і Алонса ў 24, Міхаэль Шумахер выйграў свой першы сезон у 25 гадоў.
Кімі Антанэлі падзяліўся эмоцыямі пасля таго, як датэрмінова стаў чэмпіёнам Формулы-1 сезона-2026.
«Мы зрабілі гэта, зрабілі! Мяне не было б тут без «Мерсэдэса», без маёй сям’і, таму я вельмі ім удзячны за гэты момант. Ён застанецца са мной назаўсёды. У мяне няма слоў. Я пакуль толькі спрабую ўсвядоміць, што толькі што адбылося. Гэта быў неверагодны сезон, і падзяліць гэты подыум з Максам і Льюісам — асаблівы момант. З нецярпеннем чакаю новых бітваў у будучыні. Гэты ўік-энд быў для мяне больш напружаным, але я шчаслівы з таго, чаго мы дасягнулі. І цяпер магу атрымаць асалоду ад астатняй часткі сезона», — сказаў Антанэлі ў эфіры пасля гонкі.
Агульны залік
- Андрэа Кімі Антанэлі («Мерсэдэс») — 380 балаў.
- Макс Ферстапен («Рэд Бул») — 261.
- Льюіс Хэмілтан («Ферары») — 259.
- Джордж Расэл («Мерсэдэс») — 250.
- Шарль Леклер («Ферары») — 245.
- Ланда Норыс («Макларэн») — 221.
- Оскар Піястры («Макларэн») — 144.
- Ісак Хаджар («Рэд Бул») — 107.
- Ліам Лоўсан («Рэйсінг Булз» / «Рэд Бул») — 83.
- П'ер Гаслі («Альпін») — 42.
- Арвід Ліндблад («Рэйсінг Булз») — 38.
- Франка Калапінта («Альпін») — 27.
- Олівер Берман («Хаас») — 23.
- Габрыэл Барталета («Аўдзі») — 14.
- Ніка Хюлькенберг («Аўдзі») — 13.
- Эстэбан Акон («Хаас») — 7.
- Фернанда Алонса («Астан Марцін») — 7.
- Карлас Сайнс-малодшы («Уільямс») — 7.
- Алекс Албон («Уільямс») — 5.
- Юкі Цунода («Рэйсінг Булз») — 1.
- Рё Хіракава («Хаас») — 1.
- Лэнс Строл («Астан Марцін») — 0.
- Валтэры Ботас («Кадылак») — 0.
- Серхіа Перэс («Кадылак») — 0