На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй
61-гадовую Іліяну Ётаву падтрымліваюць кіроўная партыя «Прагрэсіўная Балгарыя» і БСП. Яны выступае за перамовы з Расіяй і супраць ваеннай дапамогі Украіне.
Іліяна Ётава. Фота: AP Photo/ Valentina Petrova
Сёння, 1 лістапада, у Балгарыі адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім сустрэліся выконваючая абавязкі прэзідэнта Іліяна Ётава і былы прэм'ер Андрэй Гюраў.
Паводле дзяржаўнага інфармагенцтва BTA, экзітполы прагназуюць перамогу пары Ётава і Кірыл Вылчаў, з вынікам каля 51-52%.
Гюраву ў пары з кандыдатам у віцэ-прэзідэнты Георгіем Кандзевым экзітполы даюць 43-44%.
61-гадовую Іліяну Ётаву падтрымліваюць кіроўная партыя «Прагрэсіўная Балгарыя» і БСП. Яна выступае за перамовы з Расіяй і супраць ваеннай дапамогі Украіне. Ётава лічыцца пераемніцай палітычнага курсу прэзідэнта Румена Радзева.
Гюрава падтрымліваюць празаходнія партыі. Ён праціўнік Крамля. У непрацяглы перыяд, пакуль ён быў часовым прэм’ер-міністрам, ён падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі з Украінай.
Кампанію абвастрыла тое, што ў кастрычніку каля балгарскага ўзбярэжжа былі атакаваныя дронамі гандлёвыя судны. Падчас тэледэбатаў Гюраў абвінаваціў Ётаву ў тым, што яна не назвала Расію прамым віноўнікам.