У Лідскім раёне злавілі шчупака пад 13 кілаграмаў ФОТАФАКТ
У Лідскім раёне рыбак злавіў шчупака вагой 12,7 кілаграма. Пра незвычайны ўлоў у Лідскай паляўнічай гаспадарцы паведаміла Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Сярод аматараў рыбнай лоўлі шчупак вагой больш за 10 кілаграмаў лічыцца асабліва рэдкай здабычай.
У БТПР нагадалі рыбакам пра неабходнасць выконваць нормы вылаву і беражліва ставіцца да прыроды. Рэкамендуецца адпускаць маладую рыбу, якая яшчэ не дасягнула прамысловых памераў, каб захоўваць рыбныя папуляцыі.
Чытайце таксама:
У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ
На возеры Мядзел вылавілі вялізнага шчупака-«кракадзіла»
Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ