БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!

30.10.2026 / 17:11

Nashaniva.com

Блогер расказвае, што паскардзіўся жонцы, а яна яму нібыта параіла самому вырашаць пытанні.

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот: Краіна для жыцця / Youtube

Сяргей Ціханоўскі ў стрыме на сваім ютуб-канале «Краіна для жыцця» паскардзіўся, што пасля вызвалення яму так і не зрабілі зубныя імпланты.

Тэму ён закрануў, калі каментаваў відэазварот Святланы Ціханоўскай да былых палітвязняў. У ім яна казала, што апошнія шэсць гадоў не было ні дня, калі б Офіс не гаварыў пра палітвязняў.

«Канечне, вы гаварылі, ніхто не спрачаецца! І на папкі вешалі фотаздымкі і прасілі грошы! Вось гэта якраз праўда. Толькі выкарыстоўвалі гэта для атрымання грантаў — на офіс, на заробкі сабе, у тым ліку і на дапамогу палітвязням. Але нават твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць! Зубы, імпланты», — звярнуўся Ціханоўскі да жонкі.

Ён расказаў, што нядаўна нібыта напісаў Святлане: «Ты не хочаш неяк дапамагчы мне? Бачыш, якая сітуацыя: вашы хлопцы вырашылі мне больш не дапамагаць з зубамі».

Па словах блогера, Святлана Ціханоўская параіла яму самому напісаць праваабаронцам ці Франаку Вячорку — кантакты ж ён мае.

«Уяўляеце?» — абурыўся блогер.

Яшчэ ў адным месцы стрыму Ціханоўскі паўтарыў, што сам не можа «нават зубы адрамантаваць», бо «няма сродкаў на мяне».

Ціханоўскі не раз абвінавачваў праваабаронцаў у тым, што недалячыў зубы. Ён пачаў лячэнне ў Літве, але пасля з'ехаў у ЗША, у выніку чаго праграма спынілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула