БЕЛ Ł РУС

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

28.10.2026 / 09:55

Nashaniva.com

Журавоў дагэтуль заўважаюць у розных кутках краіны. Сёлета звыклы графік міграцыі змяніўся: птушкі затрымаліся рэкордна. Што адбываецца?

Як расказаў «СБ» старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах Іван Багдановіч, сёлетняя міграцыя сапраўды адбываецца пазней, чым леташняя. Аднак звычайна журавы адлятаюць з канца верасня да пачатку лістапада, таму хвалявацца пакуль няма прычын.

Шэрыя журавы належаць да так званых блізкіх мігрантаў: з пахаладаннем яны перамяшчаюцца ў цяплейшыя мясціны і могуць заставацца там, дзе надвор’е дазваляе зімаваць. Цяпер у Беларусі дастаткова цёпла, каб птушкі не спяшаліся ў дарогу. Падобная сітуацыя назіраецца і з лебедзямі.

Беларусь таксама служыць месцам адпачынку для журавоў падчас пералёту. Напрыклад, на балоце Ельня штогод збіраецца каля 10 тысяч гэтых птушак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула