Трамп прапанаваў закінуць Рубіа на Кубу, каб вырашыў праблемы
Прэзідэнт ЗША падчас выступу перад прыхільнікамі ў Тэхасе жартам выказаўся пра дачыненні з Кубай.
Марка Рубіа. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
Дональд Трамп заявіў пра магчымасць высадкі Марка Рубіа на Кубе з парашутам, каб урэгуляваць цяперашнюю сітуацыю.
«Магчыма, калі мы скончым з Іранам, на зваротным шляху мы высадзім Марка на Кубе. Мы адправім яго туды з парашутам. Высадзім яго проста ў цэнтры Кубы, і ён за дзве хвіліны вырашыць гэтую праблему», — сказаў Трамп.