Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю
Ані ўрадавы, ані апазіцыйны блокі не набіраюць большасці ў Кнесеце, піша партал Ynet.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху і ягоны галоўны апанент Гадзі Айзенкот
Яўка была рэкорднай, асабліва сярод арабскай меншасці. Арабскія партыі набіраюць рэкордную колькасць месцаў — каля 17 са 120.
«Лікуд» Нетаньяху застаецца на першым месцы сярод партый, але ўрадавая кааліцыя атрымае менш месцаў, чым на мінулых выбарах. Але і апазіцыя будзе няздольная стварыць урад большасці без арабскіх галасоў.
Чытайце таксама:
Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны