БЕЛ Ł РУС

Гурт «Без білета» хэйцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў

27.10.2026 / 20:48

Nashaniva.com

Саліст мінскага гурта «Без білета» Віталь Артыст, які выступае з канцэртамі ў Расіі, расказаў пра негатыўную рэакцыю, з якой чамусьці сутыкаецца праз свае гастролі. Маўляў, людзі, якія з’ехалі з Беларусі і Расіі, абражаюць яго і пагражаюць. Хоць, маўляў, для выступаў перад расійскай публікай у яго ёсць важкія прычыны.

Віталь Артыст. Скрыншот з відэа

Музыка задаецца пытаннем, дзе яму яшчэ выступаць, калі ён жыве ў Беларусі і хоча займацца музыкай, падарожнічаць і дапамагаць дзецям. На ягоную думку, музыкі не павінны несці адказнасць за тое, што адбываецца ў свеце. Ён падкрэслівае, што яны, як і ўсе іншыя людзі, хочуць міру і сяброўскіх адносінаў з суседнімі краінамі.

У якасці прыкладу музыкант прывёў лідара гурта ДДТ Юрыя Шаўчука, які працягвае жыць і выступаць у Расіі.

Ён пажадаў усім, хто з’ехаў з краіны, поспехаў і мірнага жыцця, а таксама заклікаў людзей вучыцца жыць па-чалавечы.

Гурт «Без білета» пачаў пасля перапынку ў чатыры гады гастраляваць у Расіі з пачатку 2026 года. Перад тым Віталя Артыста, саліста і стваральніка беларускага гурта «Без Білета», 19 кастрычніка 2025 года ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасійскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў».

Перад тым спявак выклаў у тыкток ролік, дзе распавёў пра сваю паездку ў Крым. Ён патлумачыў выбар кірунку ў тым ліку цяжкасцямі вандроўкі ў Еўропу і пацікавіўся ў падпісчыкаў, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваную Расіяй паўвыспу.

Чытайце таксама:

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз

Каментары да артыкула