БЕЛ Ł РУС

На Зыбіцкай нейкі замежнік сцягнуў са стала чужыя акуляры

27.10.2026 / 13:37

Nashaniva.com

29‑гадовы хлопец уначы адпачываў з сябрамі ў бары на Зыбіцкай. Праходзячы каля аднаго са столікаў, мужчына заўважыў акуляры для зроку і забраў іх сабе, паведамляюць Мінск-навіны.

Pexels.com

Пазней яго затрымалі за крадзеж — пацярпелая звярнулася з заявай у міліцыю. Паводле заключэння эксперта, кошт скрадзеных акуляраў склаў 445,5 рубля.

У дачыненні да замежніка распачалі крымінальную справу.

Сваю віну мужчына цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся, скрадзенае вярнуў.

Разам з тым яму выстаўлена абвінавачанне ў таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы, ч. 1 арт. 205 КК), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне аж да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула