БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы

27.10.2026 / 12:02

Nashaniva.com

«Гэта адны і тыя ж людзі».

Уладзімір Пуцін — адзін з самых вядомых сучасных пецябуржцаў. Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images

Сустрэча Лукашэнкі з губернатарам Пецярбурга Аляксандрам Бягловым адбылася ў Мінску 27 кастрычніка. Лукашэнка прапанаваў ставіць супрацоўніцтва Беларусі з Пецярбургам і Ленінградскай вобласцю ў прыклад.

«Людзі ў нас адукаваныя, разумныя. Я заўсёды прэзідэнту Расіі кажу, што калі беларусы да кагосьці вельмі падобныя, дык гэта да ленінградцаў. Гэта адны і тыя ж людзі», — сказаў ён.

Ён дадаў, што «няма больш людзей, якія б больш пацярпелі ў апошняй вайне, чым беларусы і ленінградцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула