БЕЛ Ł РУС

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка

26.10.2026 / 20:04

Nashaniva.com

У сацсетках паведамілі пра раптоўную смерць дырэктара вядомай мінскай моташколы Keymoto Дзмітрыя Яўхіменкі. Ён кіраваў матацыклам больш за 40 гадоў, а выкладаў — больш за 16.

Дзмітрый Яўхіменка

Дзмітрый Яўхіменка меў вышэйшую адукацыю — скончыў фізкультурны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Ён заснаваў першую ў Беларусі школу контраварыйнай падрыхтоўкі матацыклістаў і распрацаваў уласную методыку такой падрыхтоўкі. Таксама заснаваў першы беларускі мотаклуб «Жалезныя браты».

Асабіста праводзіў індывідуальныя заняткі па контраварыйным кіраванні матацыклам і рыхтаваў маладых спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах.

Быў членам прэзідыума Беларускай федэрацыі матацыклетных відаў спорту (БФМВС), старшынёй камітэта па шашэйна-кальцавых мотагонках. Непасрэдна арганізоўваў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па гэтай спартыўнай дысцыпліне.

Дзмітрый Яўхіменка быў суддзёй нацыянальнай катэгорыі, меў міжнародную ліцэнзію FIM і міжнародны сертыфікат Honda Instituto de Seguridad (HIS).

Развітанне з Дзмітрыем Яўхіменкам адбудзецца 28 кастрычніка з 10:00 да 10:45 па адрасе: вуліца Куляшова, 49. Арганізатары просяць прыходзіць толькі з жывымі кветкамі, без вянкоў.

Чытайце таксама:

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Каментары да артыкула