БЕЛ Ł РУС

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі

26.10.2026 / 07:55

Nashaniva.com

Ён абышоў Флавіу Балсанару на тры з паловай працэнта і стаў першым прэзідэнтам, хто перамог пасля паразы ў першым туры.

Лула да Сілва. Фота: Rodrigo Paiva/Getty Images

Дзейны лідар Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 51,79% галасоў. Пра гэта сведчаць даныя Вышэйшага выбарчага суда краіны (TSE) пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў.

Ягоны супернік, сенатар Флавіу Балсанару ад Ліберальнай партыі, атрымаў 48,21% галасоў. Пры гэтым на пачатковым этапе падліку галасоў Балсанару апярэджваў Лулу да Сілву з адрывам у 1%.

За Лулу да Сілву прагаласавалі 64 256 232 выбаршчыкі, за Балсанару — 59 826 041. Розніца паміж кандыдатамі склала каля 4,43 млн галасоў.

Лула да Сілва стаў першым кандыдатам у прэзідэнты Бразіліі, які атрымаў выніковую перамогу пасля паразы ў першым туры.

Флавіу Балсанару адмовіўся прызнаць вынікі выбараў.

Лула ўжо быў прэзідэнтам Бразіліі ў 2003—2010 гадах, а пазней правёў паўтара года ў зняволенні па справе аб карупцыі. У 2021 годзе Вярхоўны суд краіны цалкам зняў з яго абвінавачанні, а ў студзені 2023 года ён заступіў на трэці прэзідэнцкі тэрмін, перамогшы Жаіра Балсанару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула