БЕЛ Ł РУС

Рыбакоў паведаміў, што прамога рэйсу паміж Беларуссю і ЗША яшчэ доўга не будзе

25.10.2026 / 21:45

Nashaniva.com

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў заявіў, што зараз актыўна разглядаюцца пытанні, каб пасольства ЗША вярнулася ў Мінск.

«Амерыканскае пасольства (…) афіцыйна ніколі не зачынялася… Яно пераехала ў Літву, як амерыканскі бок тады сцвярджаў, у сувязі з пытаннямі бяспекі», — выказаўся Рыбакоў у эфіры канала «Першы інфармацыйны».

Адказаў ён і пра прамы авіярэйс паміж Беларуссю і ЗША — чакаць гэтага неўзабаве не варта. У якасці прыкладу Рыбакоў прывёў Казахстан, які праз жорсткія патрабаванні ЗША да бяспекі і сертыфікацыі ўзгадняе свой рэйс ужо 8 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула