Пінчанка пайшла ў банк абмяняць 100 даляраў — і трапіла ў непрыемнасці
49‑гадовая жыхарка Пінска прыйшла ў банк абмяняць 100‑даляравую купюру. Грошы засталіся яшчэ ад бацькі. Але аказалася, што купюра фальшывая.
Бацька некалькі гадоў таму прадаў сваю машыну двум маладым людзям — яны гэтымі 100 далярамі і разлічыліся з ім. Гадамі грошы ляжалі дома, не выклікаючы падазрэнняў, і толькі падчас абмену ў банку высветлілася, што гэта падробка.
Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 221 Крымінальнага кодэкса («выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер»), паведамляе Пінскае ГАУС.
За выраб, захоўванне з мэтай збыту або збыт падробленых грошай можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў са штрафам або без штрафу.