У Мінску 25‑гадовая дзяўчына не дала рады кіраванню — машыну выкінула пад фуру ВІДЭА
Машыну вынесла на сустрэчную паласу.
Аварыя адбылася раніцай 25 кастрычніка. Як паведамляе ДАІ, кіроўца не ўлічыла ўмоў надвор’я і не дала рады кіраванню. Яе машына спачатку выехала за межы праезнай часткі, а затым апынулася на сустрэчнай паласе. Там яна сутыкнулася з цягачом Scania з паўпрычэпам.
Абодва аўтамабілі пашкоджаныя. Паводле ДАІ, ніхто не пацярпеў.