БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай

25.10.2026 / 12:59

Nashaniva.com

Вашынгтону пакуль не ўдалося прымусіць Украіну прыняць умовы заканчэння вайны, заявіў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Уладзімір Пуцін, яго памочнік Юрый Ушакоў і прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў. Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Юрый Ушакоў у інтэрв’ю расійскаму прапагандысту Паўлу Зарубіну заявіў, што адных перамоў з Кіевам недастаткова, а пазіцыя Еўропы можа мець ключавое значэнне. 

«Мала гаварыць толькі з Кіевам, трэба гаварыць з усёй Еўропай, якая цалкам падтрымлівае Кіеў, і, магчыма, пазіцыя Еўропы тут мае ключавое значэнне», — сказаў ён.

Ушакоў адказваў на пытанне, ці можа амерыканская адміністрацыя прымусіць украінскае кіраўніцтва пагадзіцца на ўмовы міру.

«І раней было ўражанне пасля Анкорыджа, што амерыканская адміністрацыя можа нешта такое прадыктаваць і прымусіць Кіеў выканаць. Але пакуль што гэта вось неяк не атрымлівалася», — сказаў памочнік Пуціна.

Ушакоў звязаў гэта з тым, што Еўропа працягвае падтрымліваць Украіну.

Таксама ён заявіў, што Расія гатовая аднавіць трохбаковыя перамовы з ЗША і Украінай пасля 4 лістапада. Першую сустрэчу пасля перапынку ён назваў «прыстрэлачнай», даўшы зразумець, што не чакае ад яе хуткіх рашэнняў.

Асобна Ушакоў паведаміў пра падрыхтоўку іншай трохбаковай сустрэчы — Уладзіміра Пуціна, Дональда Трампа і Сі Дзіньпіна.

«Цяпер ужо я магу дакладна сказаць, што і ў Маскве, і ў Пекіне, і ў Вашынгтоне ў прынцыпе гатовыя да яе правядзення, ужо пачалася падрыхтоўка да яе», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула