Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon
Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскі Омск. Паводле звестак украінскіх маніторынгавых праектаў Exilenova+ і Supernova+, а таксама выдання Astra, у выніку атакі былі пашкоджаныя нафтахімічнае прадпрыемства «Омскі каўчук» і лагістычны склад кампаніі Ozon.
Як адзначае Exilenova+, беспілотнікі праляцелі каля 3000 кіламетраў.
Губернатар Омскай вобласці Віталій Хацэнка паведаміў, што беспілотнікі дасягнулі паўночнага прамысловага вузла горада — раёна, дзе знаходзіцца Омскі нафтаперапрацоўчы завод.
Праз атаку беспілотнікаў у Омску закрылі аэрапорт.
Чытайце таксама:
УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці
Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі
Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй
Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка