БЕЛ Ł РУС

ЗША назвалі два месцы для перамоваў Украіны і Расіі

24.10.2026 / 15:06

Nashaniva.com

Cустрэча, верагодна, адбудзецца на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

Калаж AP Photo/Aurelien Morissard, left and center, Pavel Bednyakov, right, File

Наступны раўнд перамоваў паміж дэлегацыямі Расіі, Украіны і ЗША можа адбыцца ў сталіцы ААЭ Абу-Дабі або ў Швейцарыі. Пра гэта паведамілі Sky News і Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Паводле іх звестак, сустрэча, верагодна, адбудзецца на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

Мэтай перамоваў будзе падрыхтоўка наступнай сустрэчы на ўзроўні лідараў, аднак для гэтага неабходна правесці яшчэ вялікую працу.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама заявіў, што расійскія, украінскія і амерыканскія перамоўшчыкі дамовіліся сустрэцца на тэхнічным узроўні ў першай палове лістапада ў Абу-Дабі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула