БЕЛ Ł РУС

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання

24.10.2026 / 10:59

Nashaniva.com

Экс-палітвязень у сваіх сацсетках паказаў відэа сустрэчы з жонкай і дзецьмі.

«Добра, пакажу вам, як мы сустрэліся з Кацяй і дзеткамі», — падпісаў ён відэа.

Сузаснавальнік Symbal.by і пляцоўкі «Арт Сядзіба» быў арыштаваны ў лістападзе 2021 года і асуджаны рэжымам на 13 гадоў пазбаўлення волі.

Месяц таму, 16 верасня, ён выйшаў на волю па памілаванні. Ён зараз жыве ў Варшаве.

На мінулым тыдні ён напісаў у сацсетках пра сваё зняволенне.

«Вось і прайшло амаль 5 гадоў. Прывітанне, сябры! У першую чаргу хачу сказаць мільён дзякуй усім, хто пісаў, дапамагаў, хваляваўся, падтрымліваў, падбадзёрваў, натхняў, верыў, быў побач у складаныя моманты і даваў надзею мне верыць, што пра мяне памятаюць і мяне не пакінуць там на ўсе 13 гадоў.

За гэтыя гады ў розных камерах і розных установах я сустрэў неверагодную колькасць цудоўных людзей, якія падтрымлівалі мяне і якіх падтрымліваў я. Некаторыя з іх ужо на волі, а многія яшчэ сядзяць.

І хоць здаецца цяжка, здаецца што надакучыла, але варта памятаць, што гэтыя людзі, як і я, кожны дзень гадамі жывуць надзеяй, што пра іх не забыліся, што ім дапамогуць хутчэй вызваліцца.

Таму яшчэ адзін вялізны дзякуй усім валанцёрам і арганізацыям, якія штодзённа працягваюць гэтую цяжкую і важную працу», — напісаў Павел Белавус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула