БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў

24.10.2026 / 07:13

Nashaniva.com

Калі яны не падпішуць мірнае пагадненне.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў увядзенне 200‑працэнтных мытных пошлін супраць Украіны і Расіі з-за адсутнасці мірнага пагаднення. Заява прагучала на перадвыбарным мітынгу рэспубліканцаў у Форт-Маерсе ў Фларыдзе.

«Мытныя пошліны дапамаглі нам завяршыць восем войнаў. Магчыма, нам варта неадкладна прымяніць гэты падыход да Украіны і Расіі. Раней я пра гэта не думаў, але ўсё роўна гэта не спрацуе, бо мы мала што ў іх купляем», — заявіў Трамп.

Раней на гэтым тыдні амерыканскі лідар заявіў, што ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне цяпер, магчыма, бліжэйшае, чым калі-небудзь раней.

«Некалькі дзён таму я размаўляў — я ўжо згадваў пра гэта раней, — дык вось, некалькі дзён таму я гаварыў з [прэзідэнтам Расіі] Уладзімірам Пуціным пра ўрэгуляванне вайны ва Украіне. Дарэчы, мне здаецца, што мы набліжаемся да гэтага — магчыма, цяпер мы бліжэйшыя да вырашэння праблемы, чым калі-небудзь раней», — сказаў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула