Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура
Генеральная пракуратура Беларусі папрасіла Следчы камітэт праверыць кліп «Мілы ублюдак» расійскага рэпера Ягора Крыда.
Фота: Mash
Нагодай стаў лонгсліў артыста са стылізаванай выявай галоўнага героя фільма «Ідзі і глядзі».
«У Інтэрнэце размешчаны кліп спевака Ягора Крыда, у якім выканаўца з’явіўся ў адзенні са стылізаванай выявай галоўнага героя фільма «Ідзі і глядзі». Дызайнеры, якія распрацавалі такую выяву, выкарысталі афішу фільма, пры гэтым дамалявалі на партрэце галоўнага героя татуіроўку і пірсінг, а таксама надпіс «Маркіроўка дыстанцыі». Дэманстрацыя кліпа выклікала шырокі грамадскі рэзананс і атрымала негатыўную ацэнку ў сацыяльных сетках і месенджарах», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Мерч выпусціў маскоўскі канцэпт-стор KM20, заснаваны ўраджэнкай Мінска Вольгай Карпуць, у калабарацыі з амерыканскім брэндам. На прынце — твар з кінаплаката фільма 1985 года «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава: 16‑гадовы хлопчык Флёра, які перажыў смерць родных і спаленне беларускай вёскі. Акрамя татуіровак і пірсінгу, дызайнеры дадалі яму яркія колеры і надпіс «Маркіроўка дыстанцыі».
KM20