БЕЛ Ł РУС

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі

22.10.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Адзенне выпусціў маскоўскі магазін KM20, заснаваны беларускай Вольгай Карпуць. 

У новым кліпе спявак зняўся ў лонгсліве з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі, піша Mash.

Мерч выпусціў маскоўскі канцэпт-стор KM20, заснаваны ўраджэнкай Мінска Вольгай Карпуць, у калабарацыі з амерыканскім брэндам. На прынце — твар з кінаплаката фільма 1985 года «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава: 16‑гадовы хлопчык Флёра, які перажыў смерць родных і спаленне беларускай вёскі. 

Акрамя татуіровак і пірсінгу, дызайнеры дадалі яму яркія колеры і надпіс «Маркіроўка дыстанцыі».

Km20.ru

Яшчэ вясной 2025 года ў самога Ягора Крыда ўзнікалі праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі. Улады краіны адмянілі яго выступленне. Аднак нядаўна артыст намякаў на вялікі канцэрт у Мінску.

Вольга Карпуць, уладальніца крамы KM20, адмовілася размаўляць з Mash.

Вольга Карпуць нарадзілася ў Мінску ў 1983 годзе. Карпуць вядомая перадусім як прадпрымальніца ў індустрыі моды. У 2009 годзе адкрыла KM20 — магазін, які прадае адзенне расійскіх і замежных дызайнераў і выпускае супольныя калекцыі з брэндамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула