БЕЛ Ł РУС

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці

22.10.2026 / 09:09

Nashaniva.com

Пра гэта палітычны аглядальнік Радыё Свабода расказаў Глафіры Жук у праграме «Мне толькі спытаць».

У асабістай частцы гутаркі Карбалевіч прыгадаў гісторыю, звязаную са знікненнем у 1999 годзе палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмена Анатоля Красоўскага.

На пытанне пра самы важны дзень у сваім жыцці ён адказаў наступнае: «Гэта той дзень, калі я не пайшоў у лазню. Віктар Ганчар напярэдадні свайго знікнення з лазні запрасіў мяне туды, але па збегу абставін я туды не змог трапіць».

Як вядома, вечарам таго дня Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі бясследна зніклі. У іх знікненні падазраюць так званы эскадрон смерці.

У 2019 годзе Юрый Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону смерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве праціўнікаў Лукашэнкі.

«Ганчар і Красоўскі апошнімі выйшлі з лазні, селі ў машыну. Вуліца цёмная, там ліхтароў няма, людзей не было — мы кантралявалі. І калі пайшоў рух іх машыны, мы перакрылі дарогу. Я зрабіў літаральна два крокі, разбіў шыбу і ланцугом пацэліў у губу і пераноссе Ганчару. Панкоў адчыняе дзверы, я гэтым ланцугом бяру Ганчара на задушку, дастаю яго з машыны, кладу на зямлю» — расказаў Гараўскі.

Гараўскі расказваў, што і Ганчара, і Красоўскага забіў асабіста Дзмітрый Паўлічэнка, зрабіўшы па два стрэлы ў сэрца, а іхнія рэчы спалілі і пахавалі раздзетыя целы ў загадзя падрыхтаванай яме. Яма была глыбокая, 4‑5 метраў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула