«Белпошта» перастане адпраўляць пасылкі ў ЗША
«Белпошта» з 22 кастрычніка 2026 года спыняе прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў з таварамі, прызначаных для ЗША. Абмежаванне закране пасылкі, адпраўленні паскоранай пошты EMS і пісьмовую карэспандэнцыю з укладаннямі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Акрамя таго, з гэтай самай даты ў Беларусі стане недаступным дадатак Zonos Prepay, які выкарыстоўваўся для стварэння мытных дэкларацый і аплаты мытных збораў. Пра гэта паведамляе кампанія Zonos.
Чытайце таксама:
21vek.by займеў уласны паштовы сэрвіс для дастаўкі пасылак
Адправіць пасылку накладзеным плацяжом стане значна прасцей
Wildberries, Ozon і «Белпошту» прызналі дамінантамі ў Беларусі