У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ
Абодва пілоты паспелі катапультавацца, іх шпіталізавалі з траўмамі.
Як паведамляе «РЕН ТВ» са спасылкай на крыніцу, самалёт упаў у Чарняхоўскім раёне, паміж населенымі пунктамі Цімафееўка і Зялёны Бор.
Прычына крушэння не называецца.