БЕЛ Ł РУС

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў

21.10.2026 / 13:07

Nashaniva.com

Вось у чым яе ўнікальнасць.

На Av.by з’явілася аб’ява аб продажы першай паштовай маркі Расійскай імперыі. Жыхар Гродна просіць за яе 1400 рублёў, піша Blizko.by.

Калекцыянер запэўнівае, што гэта «легендарны і надзвычай каштоўны філатэлістычны аб’ект».

Марку ўвялі ў абарачэнне цыркулярам Паштовага дэпартамента Расійскай імперыі ад 10 снежня 1857 года (22 снежня паводле новага стылю). У тым жа месяцы паштовыя маркі паступілі ў продаж і пачалі выкарыстоўвацца ў некаторых губернях.

Афіцыйнае ўсеагульнае выкарыстанне марак на ўсёй тэрыторыі імперыі, за выключэннем Каўказа, Закаўказзя і Сібіры, пачалося 1 студзеня 1858 года (13 студзеня паводле новага стылю).

Кропкавы штэмпель № 240 сведчыць пра тое, што марку пагасілі на паштовай станцыі Паланген (зараз гэта Паланга ў Літве).

На адваротным баку маркі ёсць экспертны штамп Pfenninger ад імя Франца Пфенінгера, вядомага нямецкага эксперта ў галіне філатэліі, а таксама вадзяны знак у выглядзе лічбы 1.

У якасці бонуса аўтар аб’явы прапануе некалькі расійскіх юбілейных марак.

Першыя ў свеце паштовыя маркі з’явіліся ў 1830‑х гадах. У Расійскай імперыі іх афіцыйна пачалі выкарыстоўваць толькі ў 1858 годзе. Паколькі Беларусь у той час уваходзіла ў склад гэтай дзяржавы, першую паштовую марку Расійскай імперыі можна назваць першай і на беларускай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула