Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі
Увечары 19 кастрычніка Беларуская чыгунка паведаміла пра здарэнне на ўчастку Калодзішчы — Гарадзішча пад Мінскам.
Падчас будаўніча-мантажных работ, якія праводзіла старонняя арганізацыя, аўтакран перакуліўся на чыгуначныя рэйкі і пашкодзіў кантактную сетку. Пацярпелых няма.
З-за здарэння рух цягнікоў на гэтым участку часова спынілі. Некаторыя цягнікі ў напрамках Мінск — Орша і Орша — Мінск будуць ісці з затрымкамі, а асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адмянілі.
На месцы працуюць спецыяльныя брыгады, якія з дапамогай неабходнай тэхнікі і абсталявання аднаўляюць рух.
Чытайце таксама:
У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку
Цягнік Мінск — Адлер будзе хадзіць змененым маршрутам аж да канца лістапада
Мужчына спрабаваў ускочыць на цягнік, але сарваўся з яго і пабіўся