Два турэцкія чартары замест Расіі прызямліліся ў Мінску
Цяпер разглядаюць варыянты, як вярнуць расейцаў на радзіму.
Мінскі аэрапорт. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Pavel Bednyakov
Сёння два чартарныя рэйсы турэцкіх авіяліній былі перанакіраваныя з Расіі ў Мінск. Пра гэта паведаміла пасольства Расіі ў Беларусі. Прычынай стала атака ўкраінскіх дронаў.
На борце самалётаў знаходзіліся больш за 400 пасажыраў. У мінскім аэрапорце ўсіх іх бясплатна пакармілі гарачым абедам.
Цяпер разглядаюць некалькі варыянтаў, як вярнуць расейцаў на радзіму.