БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст

17.10.2026 / 14:11

Nashaniva.com

Гэта адбылося ў першым тайме матча 25‑га туру чэмпіянату Беларусі паміж «Іслаччу» і «Мінскам».

«Іслач» атакавала, і абаронца «Мінска» Ілля Свірыдзенка за 20 метраў ад сваёй брамы паспрабаваў паставіць блок мячу.

Але той ад яго нагі па прыгожай траекторыі заляцеў у свае ж вароты.

«Іслач» перамагла 4:2 і выйшла на другое месца ў першынстве краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула