БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што вайна ва Украіне павінна скончыцца

17.10.2026 / 13:47

Nashaniva.com

«Гэта вайна павінна спыніцца», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што канфлікт паміж Расіяй і Украінай павінен завяршыцца. Пра гэта ён сказаў падчас мітынгу прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі ў штаце Джорджыя. Трансляцыю вёў Fox News на YouTube.

«Гэтая вайна павінна спыніцца. Калі б выбары другога тэрміну не былі сфальсіфікаваныя, яна ніколі б не пачалася», — сказаў кіраўнік Белага дома, маючы на ўвазе прэзідэнцкія выбары 2020 года, на якіх перамог Джо Байдэн.

Паводле слоў Трампа, падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну ён пабудаваў Узброеныя сілы ЗША, а Байдэн, які змяніў яго на пасадзе прэзідэнта, «вельмі шмат аддаў Украіне». Пры гэтым Трамп адзначыў, што ваенны патэнцыял краіны практычна ўдалося аднавіць і неўзабаве гэты працэс завершыцца.

«Байдэн раздаў Украіне зброі і наяўных грошай на 350 млрд даляраў. Гэта нядобра, нядобра», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула