БЕЛ Ł РУС

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph

17.10.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША пагадзіўся з прапановай Маска, сцвярджае брытанскае выданне.

Ілан Маск і Дональд Трамп. AP Photo/Julia Demaree Nikhinson

Выданне The Telegraph паведамляе, што менавіта ўладальнік SpaceX Ілан Маск звярнуўся да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з ідэяй запаволіць працу Starlink ва Украіне.

Адна з крыніц выдання паведаміла, што Трамп пагадзіўся з прапановай Маска. Гэта адкрыла Пентагону шлях да ўвядзення абмежаванняў хуткасці працы Starshield — ваеннай версіі сістэмы спадарожнікавай сувязі.

У сераду Маск адхіліў сваю адказнасць за абмежаванне доступу да Starlink, абвінаваціўшы ў гэтым Белы дом. Ён сцвярджаў, што «любыя абмежаванні хуткасці або выкарыстання былі вызначаныя амерыканскімі вайскоўцамі і, у выніку, прэзідэнтам ЗША».

Аднак пасля таго, што ў Кіеве назвалі «ноччу кровапраліцця» праз адключэнні электраэнергіі, высокапастаўленая крыніца паведаміла, што Маск быў занепакоены магчымай негатыўнай рэакцыяй спажыўцоў у Еўропе.

Выступаючы ў Белым доме ў пятніцу, 16 кастрычніка, Трамп заявіў, што не лічыць ні сябе, ні Маска адказнымі за тое, што Украіна страціла доступ да Starlink.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула