БЕЛ Ł РУС

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра

17.10.2026 / 09:02

Nashaniva.com

Мяжы фактычна не існуе. Але Швейцарыя не ў Еўрасаюзе, а яны ехалі з наяўнымі. А значыць, завезлі грошы ў ЕС без дэкларавання.

Мюлуз, Францыя. Тут судзілі беларусаў. Фота: wikimedia.org

Як піша рэгіянальная газета L'Alsace, французскія мытнікі спынілі беларускую пару яшчэ 17 жніўня 2022 года на мяжы Францыі і Швейцарыі.

Мужчыну 40 гадоў і ягонай жонцы 39 гадоў, яны ехалі са Швейцарыі на «Мерседэсе», іх праверылі на мытні. У машыне знайшлі 11 925 еўра.

Чаму ўвогуле адбывалася праверка? Швейцарыя ўваходзіць у Шэнгенскую зону, але не ў мытны саюз ЕС, таму на яе мяжы з Францыяй дзейнічае мытны кантроль.

Грошы не былі задэклараваныя, хоць па правілах Еўрасаюза ўсе сумы ад 10 тысяч еўра трэба дэклараваць.

Акрамя таго, санкцыйны рэгламент ЕС у дачыненні да Беларусі, прыняты ў сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, забараняе вывозіць еўра ў Беларусь. Як тлумачыла ў судзе прадстаўніца мытні, грамадзяне Беларусі, якія падарожнічаюць па Еўрасаюзе, могуць мець пры сабе гатоўкай толькі тое, што патрэбна на дарогу: паліва, ежу і жыллё. Сума ў машыне пары была значна большай.

Муж і жонка растлумачылі на мытні, што вяртаюцца з адпачынку ў Іспаніі, а грошы нібыта везлі, каб купіць у Германіі аўтамабіль. «Гэты план набыць машыну нічым не пацверджаны», — заявіла ў судзе прадстаўніца мытні.

Апроч таго, службовы сабака мытні знайшоў у багажніку «Мерседэса» грам марыхуаны. Гэта стала трэцім абвінавачваннем: кантрабанда тавару, небяспечнага для здароўя.

Пра справу стала вядома цяпер, праз больш чым чатыры гады. 15 кастрычніка 2026 года крымінальны суд Мюлуза разгледзеў справу завочна і задаволіў патрабаванні мытні. Ён канфіскаваў знойдзеныя грошы і прызначыў беларусам тры штрафы:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула